Вялікая перамога 1514 года пад Воршай шырока святкуецца ва Украіне, Летуве і Польшчы — краінах, народы якіх поплеч з беларусамі змагаліся з Маскоўскім княствам у той дзень 8 верасня. Аднак, у адрозненні ад суседзяў, афіцыйныя ўлады Беларусі з часу прыходу Лукашэнкі альбо пераследуюць тых, хто адзначае славутую перамогу айчыннай зброі і вайсковага майстэрства, альбо проста замоўчвае яе. Пакуль святкаванне бітвы ў Беларусі выключна на плячах незалежнай грамады, у краінах-суседках на поўдні, поўначы і захадзе актыўна адзначаецца гэтая перамога на дзяржаўным узроўні. У Супраслі на Падляшшы, горадзе з вялікім адсоткам карэннага беларускага насельніства, адсвяткавалі 505-годдзе Бітвы пад Воршай прадстаўленнем перад людзьмі. На фота ад "Радыё Рацыя" можна назіраць, якім чынам адбывалася свята.











